Беларуская Служба

Польскі пісьменнік знаёміцца з Беларуссю

30.11.2019 22:15
У Беларусі рэгулярна восенню праходзіць Месяц польскай літаратуры.
Аўдыё
  • Польскі пісьменнік Антоні Лібэра расказвае пра раман "Мадам"
Польскі пісьменнік Антоні ЛібэраKancelaria Premiera Ministra RP/Public Domain

Гэта шэраг мерапрыемстваў літаратурнага характару. Арганізуе дадзены цыкл Польскі інстытут у Менску. Сёлета польскі бок прывёз у Беларусь у рамках шэраг вядомых польскіх пісьменнікаў. Адным з іх быў Антоні Лібэра, аўтар рамана «Мадам».

Польскі пісьменнік прыехаў у Менск, каб распавесці свой раман, заахвоціць да знаёмства з беларускім перакладам, які выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» Нам удалося сустрэцца з аўтарам і паразмаўляць пра тое, як ён пачуваецца ў Беларусі. У Польшчы раман Лібэры лічыцца развітаннем з папярэдняй эпохай камунізму. У Беларусі камунізм шмат дзе яшчэ жыве.

Як дайшло да таго, што вы захацелі, каб Ваша кніга прагучала па-беларуску.

Наколькі мне вядома, Інстытут польскай кнігі пачаў рабіць захады, каб зацікавіць беларускі рынак. Наколькі мне вядома, Інстытут падтрымаў пераклад на беларускую мову. Ёсць адмысловая праграма ў гэтай установе. Я рады, што пераклад зроблены. Насамрэч, рашэнне прымаю не я, а выдавецтва «Знак», якому належаць правы на гэтую кніжку.

Скажыце, што вы чакалі ад прыезду ў Беларусь? Ці ёсць нейкія повязі ў вас з Менскам, Беларуссю?

Я ўпершыню прыехаў у Беларусь, у Менск. Можна сказаць, што гэта дадатковая карысць гэтая выдання. У сэнсе, што я мог сюды прыехаць у гэтыя бакі. Ніякіх повязяў з гэтым горадам у мяне няма, як і з гэтым кутом планеты.

Якія вашы першыя ўражанні?

Я тут замала быў. Я прыехаў пад вечар аднаго дня. Усё, што я паспеў пабачыць, гэта падчас двухгадзіннага шпацыру па Менску ўвечары. Другога дня ў мяне была лекцыя ў Акадэміі мастацтва на Тэатральным факультэце, для рэжысёраў ды актораў. Лекцыя была прысвечана Бекету, якога я вывучаў доўгія гады. Я расказваў пра яго і пра ягоную самую вядомую п'есу «У чаканні Гадо». Сустрэча прайшла ў даволі прыемнай атмасферы. Былі пытанні, была зацікаўленасць. Я выйшаў пазітыўна зараджаны з гэтай сустрэчы.

Ці ёсць нейкае пасланне, з якім вы прыехалі да беларускіх чытачоў?

Мой падыход – гэта чаканне, я не навязваю цікавіцца маймі думкамі. Я напісаў кніжку, а кожны далейшы рух з боку карыстальніка. Ня важна на якой мове. Я ўваходжу тады, калі ёсць пытанні. Звычайна, яны вельмі розныя. У Польшчы была гарачая дыскусія пасля маёй кніжкі. Яна цягнулася гадамі. Кніга была выдадзеная больш чым 20 год таму. У асноўным у мяне пыталі, ці гэтая кніга – падсумаванне камуністычнай эпохі.

Якія пачуцці выклікала тая эпоха?

Падзеі з маёй кніжкі – гэта 1960 гады. У школе, якая прадстаўлена ў сатырычным святле. У звязку з тым, што кніга напісаная ад першай асобы, людзей заўсёды цікавіла, наколькі гэта аўтабіяграфічная кніга. Ці гэта мая гісторыя, майго жыцця. Вядома, што не. Гэта такі літаратурны падыход. Ёсць сотні ды тысячы кніжак у сусветнай літаратуры, якія напісаныя ад першай асобы. Нават вядомы цыкл Пруса – аднаго з найлепшых пісьменнікаў ХХ-га стагоддзя – напісаны ад першай асобы. Больш за тое наратара завуць Марсэль, як аўтара, але нягледзячы на гэта, нельга ставіць знаку роўнасці паміж аўтарам ды наратарам. Гэта задума аўтара, якая нешта нясе.

У вашай кнізе некаторыя бачылі ня толькі крытыку камунізму, але і Захаду. Ці так?

Гэта бярэцца з таго, што я апісваў імпрэзы, якія ладзіла тады амбасада Францыі. Сапраўды ў тыя часы Інстытут французскай культуры і Цэнтр французскай цывілізацыі ў Варшаве вельмі актыўна працавалі. Французы дапамагі палякам, каб яны набліжаліся да Захаду. Гэта была файным крокам з іх боку. Яны прысылалі добрае кіно, прыязджаў тэатр, раздавалі кнігі. Пры гэтым у французаў быў і свой інтарэс. У 1960 гады яны адчувалі, і гэта было вельмі выразна бачна, што пачынае перамагаць англамоўная культура. Да вайны мовай інтэлігенцыі ў Польшчы была французская. Шмат людзей размаўлялі па-французску. Ангельская быў далёка на другім месцы. У 1960-ыя гады ангельская пачала адсоўваць французскую і станавіцца галоўнай замежнай мовай для палякаў. Яны хацелі вярнуць сваю культурную гегемонію ў Польшчы.

Вашыя кнігі перакладалі на шмат моваў. Беларуская ня першая. Ці, вы як аўтар, можаце неяк уплываць на пераклад. Даваць ацэнку?

Я ня маю магчымасці ацэнкі перакладу. Адзіная мова, якую я мог ацэньваць, у дадатак я падтрымліваў блізкі кантакт з перакладчыцай, бо знаёмыя – гэта ангельская. Самае галоўная цяжкасць тады была перакласці так польскі кантэкст, які мог быць незразумелы для англамоўнага чытача. У такой сітуацыі даводзілася нешта спрашчаць ці скарачаць. Тады я супрацоўнічаў з перакладчыцай. Гэта адзіны раз.

Кожны ў Беларусі, хто хацеў бы даведацца як жылося і пра што марылі ў папярэднюю эпоху ў Польшчы, можа гэта зрабіць дзякуючы кнізе польскага аўтара Антонія Лібэры «Мадам». Таксама гэта добрая нагода да роздумаў і параўнанняў з Беларуссю. У некаторых аспектах сённяшняя Беларусь усё яшчэ жыве ў мінулай эпосе.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч